Пачатак арт-вандровак 2015. Вілейскія далягляды

Ужо  ў  сёлетнім  студзені  мастацкая  суполка  “Абуджэнне”  ладзіць сваю выставу  ў  Вілейцы.  Гэты  прыгожы  горад  на  рацэ  Віліі  ў  наш  час з’яўляецца  значным  асяродкам  мастацкага  жыцця,  дзе  ёсць  свая  выставовая зала,  дзе  рэгулярна  ладзяцца  самыя  розныя  экспазіцыі,  праводзяцца  майстар-класы,  адбываюцца  творчыя  сустрэчы  і  да  т. п.  Удзельнікі  выставы Андрэй Лычкоўскі,  Фёдар Ладуцька,  Уладзімір Сайко,  Яўген  Шунейка, Вольга  Гацко  адлюстравалі  ў  сваіх  творах  тэму  Першай  сусветнай  вайны, якая пакінула свой крывавы след на Вілейшчыне, звярнуліся да вобразаў культавых  творцаў  арт-мадэрнізма   У. Страмінскага  і  К. Кобра,  якія  актыўна тварылі  ў  Вілейцы  ў  1920-х – 1930-х  гг.

Багата  каларытных  жывапісных твораў  было  звязана  з  прыгажосцю  беларускай   прыроды.    Пэўная    частка   экспанаваных   твораў  пасля  выставы  будзе  падаравана  музею.  Вілейскія  супрацоўнікі  музея,  мясцовыя  мастакі  і  шматлікія  гледачы  выказалі  мастакам-абуджэнцам   сваю   шчырую  удзячнасць  і  павагу.  А  гэта  яшчэ больш  натхняе  на  працяг  творчага  падарожжа  па  рэгіёнах  нашай  краіны.  Як кажуць,  сваёй  мастацкай  актыўнасцю  творцы  абуджаюць  прагу  да  жывых мастацкіх   уражанняў.  А  гэта  нашым  сучаснікам  неабходна  не  менш,  чым чыстае  паветра  і  крынічная  вада.

Павел Апановіч, гісторык.

Сюжэт пра вілейскія далягляды ў CTV.BY Міншчына 30.01.2015

Вілейскія далягляды

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий