Традыцыйнае святкаванне Купалля ў гэтым годзе пройдзе, як і заўсёды, у ніжнім парку. Афіцыйная частка мерапрыемстваў пачнецца ў 22:00. Адвечныя купальскія абрады, такія як запальванне Купальскага агню і карагод вакол яго, скачкі праз полымя і адпусканне сплеценых дзяўчатамі вянкоў па рацэ, будуць праводзіцца побач з сучаснымі атрыбутамі адпачынку: фотазонамі, тэматычнымі пляцоўкамі, гандлёвымі радамі, майстар-класамі па розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выставамі вырабаў рамеснікаў. Прыкладна ў гэты час чакаецца захапляючае прыбыццё на свята Купалінкі са сваёй світай і з “Папараць-кветкай” па рацэ Віліі. Крыху пазней, бліжэй да поўначы, пачнецца канцэртная і танцавальная праграма, якая працягнецца да дзвюх гадзін ночы.