Ужо ў сёлетнім студзені мастацкая суполка “Абуджэнне” ладзіць сваю выставу ў Вілейцы. Гэты прыгожы горад на рацэ Віліі ў наш час з’яўляецца значным асяродкам мастацкага жыцця, дзе ёсць свая выставовая зала, дзе рэгулярна ладзяцца самыя розныя экспазіцыі, праводзяцца майстар-класы, адбываюцца творчыя сустрэчы і да т. п. Удзельнікі выставы Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко, Яўген […]