Купалле 2023

У гэтым годзе, як і заўжды ў апошні час, святкаванне Купалля ў Вілейцы адбудзецца ў ніжнім парку 6 ліпеня. Святочныя мерапрыемствы пачнуцца а дзясятай гадзіне вечара. Гасцей чакае канцэртная праграма з удзелам салістаў і калектываў мастацкай творчасці Вілейскага раёна. Будуць працаваць гандлёвыя рады, запланаваны розныя спартыўныя конкурсы. Традыцыйнае купальскае вогнішча ды вечаровая дыскатэка напрыканцы свята дададуць гарачыні. 

Адзінае, што засмучае, — гэта прагноз надвор’я. Паводле Белгідрамету, увечары 6 ліпеня ў Вілейцы чакаюцца моцныя дажджы і магчыма навальніца.

Share